16.08.2010 / 19:05

Вяселле Шапуцькі й Лабадзенкі адбылося ў Нясвіжы дадаліся новыя фоты 96

Вядомы журналіст і прыгажуня ўзялі шлюб 13 жніўня ў гарадской Ратушы.

Глеб і прыгажуня Таццяна ўзялі шлюб 13 жніўня ў гарадской Ратушы.

Першы шлюбны пацалунак.

Глеб і Таццяна выпускаюць птушак.

Княгіня Радзівіл віншуе маладых.

Шлюб бралі ў нясвіжскім касцёле.

А перад тым маладую прыйшлося выкупляць.

Яна была яўна радая жаніху.

Пярсцёнкі.

Маладыя былі апранутыя па-сялянску.

Затое былі пажы.

Усё было ў найлепшых традыцыях...

...і з песнямі.

Сведкамі былі вядомы журналіст Яўген Валошын і іншая прыгажуня з МФ Наста Палажанка.

Для маладых іграў сам Вольскі.

24-гадовы Глеб Лабадзенка працуе журналістам у газеце «Звязда». Ён вядомы таксама як паэт і як блогер. Таццяна Шапуцька стала вядомай, калі яе выключылі з БДУ. Так яе пакаралі за пропуск заняткаў для ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства ў Брусэлі. Не дапамогло ані тое, што яна была выдатніцай, ані заступніцтва еўрапейскіх міністраў. Цяпер 20-гадовая намесніца старшыні МФ Таццяна Шапуцька вучыцца на трэцім курсе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Вянчанне адбылося ў Фарным касцёле Божага Цела.

Цяперашнія муж і жонка не змянялі сваіх прозвішчаў.

Апроч сяброў і родных павіншаваць маладых з вяселлем прыйшлі Кася Камоцкая, Лявон Вольскі.

Адмысловым госцем была княгіня Альжбета Радзівіл, якая жыла ў нясвіжскім замку да Другой сусветнай вайны.

Сведкамі на вяселлі былі журналіст (а таксама кікбаксёр і бард) Яўген Валошын і іншая красачка з Маладога Фронту Наста Палажанка.

Вяселле ладзілася ў атмасферы беларускіх традыцыяў. Жаніх і нявеста былі ў святочных нацыянальных беларускіх строях, многія госці таксама надзелі вышыванкі. У Нясвіжскім замку адбыўся невялічкі фуршэт, асноўнае святкаванне праходзіла ў аграсядзібе пад Менскам. Увечары маладых прывітаў салют.

Андрэй Маўрукевіч, Нясвіж—Менск, фота Насты Лойка

0
Янка / Адказаць
16.08.2010 / 19:24
Ой як цудоўна! Віншую! Сапраўды вельмі прыгожая пара! Шчасця, кахання і малых дзетак-беларусаў паболей!
0
дзівак / Адказаць
16.08.2010 / 19:30
Ну што, старт добры. Шчасьця Глеб.
1
Дзяруга / Адказаць
16.08.2010 / 19:57
Сімпатычная дзяўчына.
Паказаць усе каментары/ 96 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру