20.30
Затрыманых адпусцілі. Паводле актывістаў, у пратаколах аб адміністрацыйным парушэнні не былі пазначаныя адпаведныя артыкулы.
18:50
Праўда, праз нейкі час Юхневіча ўсё ж затрымалі. Разам з ім затрымалі Максіма Сергійца і Андрэя Маўчана. Усе яны зараз знаходзяцца ў Першамайскім РУУС.
Прэтэндэнт на прэзыдэнцкае крэсла Андрэй Саннікаў з жонкай Ірынай Халіп.
Уладзімір Някляеў.
Сям'я драматургаў - Нікалай Халезін і Наталля Каляда з дачкой.
Пасля акцыі сярод іншых быў затрыманы Павел Юхневіч.
18.30
Акцыя завяршылася. Затрыманы Яўген Афнагель. Людзі ў цывільным таксама спрабавалі затрымаць яшчэ аднаго арганізатара акцыі — Паўла Юхневіча — аднак беспаспяхова.
18.15
Сабралася каля 200 чалавек. Міліцыя працягвае папярэджваць аб несанкцыянавай акцыі. З’явілася расцяжка «Патрабуем міжнароднага разгляду справаў зніклых». На акцыі прысутнічае лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
18.05
У акцыі ўдзельнічае каля сотні чалавек. Прысутнічаюць актывісты «Еўрапейскай Беларусі», «Маладога Форнту», Аляксей Макаеў, Віктар Івашкевіч. Людзі сталі ланцугом, тварамі ў бок праспекту, трымаюць у руках партрэты зніклых.
Супрацоўнікі міліцыі папярэджваюць прысутных, што акцыя несанкцыянаваная. Аднак пакуль затрыманняў няма.
17.55
У Мінску на пляцоўцы пры Акадэміі Навук пачынаецца акцыя салідарнасці са зніклымі.
Цяпер на месцы правядзення акцыі знаходзіцца каля 30 чалавек, сярод іх Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў. У людзей, што выходзяць да Акадэміі навук з метро, міліцыянты ў цывільным правяраюць дакументы. У прыватнасці, гэтай працэдуры былі падвергнутыя карэспандэнты «НН».