Ад купкі кабет невытлумачальнага ўзросту, што разьмясьціліся на сядзеньнях акурат перада мной, прыкра-салодка патыхае нямытымі трантамі. Дакладна ведаю: свой прыпынак не праеду. Бо мне туды ж, куды і неардынарнай кампаніі.

Наш шлях - на сонную вулачку Менска з рэдкімі мінакамі. Тутака толькі на зялёнай палянцы дзіўнае жыцьцё бурліць. З чалавек трыццаць маладых, крамяных і прыгожых юнакоў-дзяўчатаў жартуюць, пра сваё з усьмешкамі шчабечуць. Зусім поплеч - тусоўка адрозная. Цёця, якую ў нашым народзе завуць ня йнакш як "бамжыха", весела таньчыць і песенькі сьпявае. Такіх, як яна, - сумных, вясёлых, задумёных, замкнёных у сабе і гаманкіх - тут сёньня сабралося каля 8 дзесяткаў.

Гісторыя распачалася 24 траўня 1980 года апасьля спробы акупацыі дзёрзскімі энтузіястамі атамнай электрастанцыі Seabrook у Англіі. Першым мерапрыемствам стала раздача супу перад сходам акцыянэраў Першага Нацыянальнага Банка Бостана. Менавіта гэта ўстанова і пабудаваў электрастанцыю. Валанторы накармілі каля 300 бяздомных!

Потым - усталяваньне кантактаў з хлебапякарняй і дапамога ў якасьці 10 мехаў учарашняга хлеба штораніцы, графік пагрузак ежы ў Бостане і Кэмбрыджы. Праца брытанскіх FNB, ужо больш масавая і зладжаная, бурліць і сёньня!

У 1988 FNB нарадзіліся ў Сан-Францыска. І хто там аматар пабаіць на тэму амэрыканскай дэмакратыі? Робячы шчэ першыя нясьмелыя крокі, FNB насоўваюцца на riot police - служкі закону распачынаюць арышты ня толькі валантораў, але й бяскрыўдных ды абяздоленых бяздомных! Так ці інакш, апасьля буйнейшых грамадзскіх мітынгаў, акцыі атрымліваюць дазвол. І дзейнасьць ужо распачынаецца ў Вашынгтоне, Сакрамэнта, Каліфорніі…

Сёньня FNB-шнікі шчыльна зьвязаныя са сквотэрскім рухам. Свае суполкі мае пражскі сквот "Milada", а таксама "Black Frog" у Варшаве.

Першая кампанія FNB на Беларусі, сярод заснавальнікаў якой багата анархістаў, стварылася ўвесну 2005 года ў Менску. Сёньня мы маем тры кропкі - дзьве ў сталіцы і адна ў Гародні У бліжэйшы час ёсьць пляны зліцьця зь Беларускім вегетарыянскім таварыствам і санкцыянаваных дзеяньняў ад ягонага імя.

ГАЛАСЫ

Са здымачом, бесклапотнай усьмешкай і дыктафонам мяне спаткаюць нядужа радасна.

Разумееш, у нас толькі адныя праблемы былі ад СМІ, -

павядемляе актывіст Саша, музыка з хардкор-каманды. Але ж агульную мову мы ўрэшце рэшт знаходзім, падыйшоўшы да кампрамісу: аніякіх твараў на фатаграфіях, аніякага ўказаньня месца дзеяньня! Акцыя, натуральна, несанкцыянаваная, і рабяты баяцца злосных дзеяньняў з боку ўлады, ня маючы мажлівасьці нават улёткі распаўсюджваць.

- У Польшчы, напрыклад, усё значна болей прагрэсыўна, - з жалем паведамляе сёлетні выпускнік БДУ Дзяніс. - Там робяцца нейкія расьцяжкі, канцэрты ў падтрымку

Шаснаццацігадовая актывістка Люда:

- Раней мы непадалёк адсюль усё праводзілі, але жыхары пачалі скардзіцца, і мы ў гэтае месца пераехалі. Тут таксама да нас чапляліся: нейкі працаўнік тутэйшага офісу паклікаў, напэўна, свайго сваяка, і прыехалі на даішнай машыне, але абыйшлося, хоць і дадзеныя некаторых запісалі.

Рабяты, ну, а растлумачце, калі ласка, сваю матывацыю?

Зьміцер:

Накарміць людзей!

Дзяніс:

Ёсьць яшчэ і глыбінны сэнс. Каб бяздомныя сюды не як проста ў сталоўку прыходзілі, а будавалі нейкія высновы, самі нешта рабілі.

Люда:

Дапамагчы людзям і , канешне ж, паказаць недасканаласьць усіх палітык сьвету. Прыходзяць і алькаголікі, якіх зусім не шкада (але мы ім кажам: "Прыходзіць толькі адэкватнымі!"), аднак жа з'яўляецца і жанчына, маці-гераіня, у якой сямёра дзяцей і якой іх усіх проста няма чым карміць! Мы паказваем людзям, што прыкладваючы мінімум намаганьняў, мы можам дапамагчы камусьці!

Ну, а калі ўсё гэтак трымаецца пад сакрэтам, то як наша грамадзскасьць і ўлады могуць рабіць пэўныя высновы?

Ну, вось ты ж неяк даведалася!.. Дзьве дзяўчынкі нам ужо паўгады дапамагаюць, праз інэт дазнаўшыся. Прыйшла жанчына з дыспансэра, дзе дзеткі з рознымі псыханэўралагічнымі расстройствамі, неяк імкнецца дапамагчы.Сябры нашыя ведаюць, знаёмыя, панк/хардор сцэна вельмі дапамагае. Незаўважаным усё раўно гэта не застаецца!

Гэта мой уласны. Калісьці я вельмі любіў літаратуру…

Нам з вамі, канешне ж, найпрасьцей зрабіць непрыгожы выраз твару, прамармытаўшы: "Як сьмярдзіць ад яго!" Часу, ведаеце, няшмат, каб разьбірацца ў прычынах чыёйсьці дэградацыі. Ды і, безумоўна, самі яны вінаватыя!

P.S: Cпадарства! Той, хто мае мажлівасьць дапамагчы ўласнымі сіламі альбо наладзіць стасункі з прадуктовай крамай ці SECOND HANDам, лістуйце на a href="mailto:[email protected]">[email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?