Гамяльчанка атрымала апёкі 90% цела, упаўшы на вуліцы ў паток кіпеню з прарванага трубаправода з гарачай вадой.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, прыкладна ў 4.00 17 жніўня ў МНС паступіла паведамленне ад дыспетчара камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства «Гомельводаканал» аб тым, што адбыўся парыў трубаправода гарачага водазабеспячэння каля каналізацыйна-помпавай станцыі (КПС) № 2 па праспекце Кастрычніка. Дыспетчару была неабходна дапамога ў эвакуацыі з будынка. Пасля прыбыцця да месца ратавальнікі ўстанавілі, што адбыўся парыў трубаправода гарачага водазабеспячэння дыяметрам 500 мм, будынак КПС па перыметры затоплена гарачай вадой. У вадзе знаходзіцца жанчына, якая просіць ратунку.

Як выявілася, у выніку парыву трубаправода пачало затапляць падвал КПС. 50-гадовая дыспетчар выйшла на ганак будынка і папрасіла дапамогі ў прахожай, якая па неасцярожнасці апынулася ў вадзе.

Работнікі МНС выцягнулі дзяўчыну з вады, а дыспетчара эвакуявалі з будынка КПС.

Пацярпелая, 25-гадовая мясцовая жыхарка, дастаўлена ў Гомельскую цэнтральную гарадскую клінічную бальніцу № 1 з дыягназам «апёкі 90% цела трэцяй ступені».

Прычына аварыі высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?