Урад Беларусі са спазненнем, але ўсё ж падпісаў інвестыцыйную дамову з Брынцалавым. Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі фармацэўтычны завод.

У лістападзе 2009 года А.Лукашэнка падпісаў загад пра перадачу СААТ «Ферэйн», якое належыць Уладзіміру Брынцалаву, фармацэўтычнага прадпрыемства «Дыялек» з наступным будаўніцтвам на яго тэрыторыі новага завода. Адначасова «Дыялеку», які перадаваўся Брынцалаву як маёмасны комплекс, спісваліся ўсе запазычанасці перад бюджэтам. Наўзамен беларуская дзяржава мае атрымаць 25% акцый + 1 акцыю СААТ «Ферэйн».

Кіраўніку Беларусі вельмі спадабаліся планы Брынцалава, асабліва ў справе тычыліся вытворчасці антыбіётыкаў, што меліся цалкам замяніць дарагія імпартныя аналагі. Менавіта таму бізнэсоўцу было дадзенае зялёнае святло ва ўсіх яго пачынаннях.

Брынцалаў ужо даўно і працуе, і жыве ў Мінску, маючы толькі расейскае грамадзянства.

Першапачаткова новы завод планавалі збудаваць да 2015 года. Ён паўстане на плошчы ў 6 тыс. кв. метраў. Брынцалаў закупіў для яго абсталявання на 30 млн даляраў. Цяпер ідзе рэгістрацыя каля 150–200 найменняў лекавых сродкаў, якія мае выпускаць «Ферэйн» у Беларусі. Брынцалаву паставілі ўмову, шо сярод іх не мае быць такіх, якія выпускаюцца беларускімі заводамі.

У Расіі прадпрыемства алігарха і кандыдата ў прэзідэнты 1996 года Уладзіміра Брынцалава мела скандалы з фальсіфікатамі лекаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?