Начальнік цягніка Мінск-Масква (Беларуская чыгунка), а таксама грамадзянін Грузіі, які пражывае ў Беларусі, абвінавачваюцца ў незаконнай перапраўцы грузінаў у Расею.
Работнік БЧ і яго памагаты з Каўказа пераправілі ў Расею каля 100 грузінскіх грамадзян. Іншыя падрабязнасці гэтай крымінальнай справы не раскрываюцца. Вядзецца следства. Высвятляецца, колькі грошай зарабіла злачынная група на незаконным транзіце.
У дачыненні мужчын узбуджаная крымінальная справа па ч.1 ст.371-1 "Арганізацыя незаконнай міграцыі" КК Беларусі, якая прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0