Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 19 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі.
Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём па поўначы месцамі моцныя дажджы. Раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні 5–10 м/с, днём месцамі парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11–17°С, днём 17–22°С, па поўдні Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да 24°С.

У Мінску 19 жніўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12–14°С, днём 19–21°С.

На 20 жніўня сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 5–10 м/с, у асобных раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9–14°С, днём 15–22°С, па паўднёвым захадзе да 24°С.

21 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7–13°С, днём 18–24°С.

У Мінску 20 жніўня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11–13°С, днём 17–19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?