Дырэктар фэстывалю Сяргей Анішчанка: «Такія правілы арганізацыі маштабных мерапрыемстваў. Мы вымушаны былі пасунуць дату ў сувязі з прыездам хэдлайнэра сёлетняга фэсту – гурта «Аліса». Дакладная дата правядзеньня «Рок-кола» – 24-25 кастрычніка. У Палацы культуры «Полацак-Шкловалакно» цягам двух дзён выступіць блізу 30 гуртоў. У ліку гасьцей фэсту – менскія «Куклы» і «Neuro Dubel», леташнія пераможцы «Восьмы дзень» зь Віцебску і расейскі гурт «Аліса».

Уся двухдзённая феерычная дзея будзе прысьвечана 20-годдзю гурта «Мясцовы час». Арганізатары атрымалі 83 заявы на ўдзел у фэсьце. Зь іх былі абраныя наступныя каманды:

24 кастрычніка ў рок-маратоне «Наш шлях» возьмуць удзел

16.00 – Конкурс

VODAR SUSVIET (Магілёў)

Denial of life (Наваполацак)

JENOWA (Віцебск)

INDRA (Полацак)

INVASION (Наваполацак)

Lilith (Менск)

Портал (Наваполацак)

S.D.M. (Менск)

Squier (Віцебск)

SKYNET (Бабруйск)

Тихий час (Наваполацак)

The Perfect Life (Наваполацк)

Госьці фэстывалю

Восьмы дзень (Віцебск)

Куклы» (Менск)

20.00 – Конкурс, 2-ая частка

Абшар (Лагойск)

Амальгама (Наваполацак)

DEIMOS (Смаленск)

Касса (Менск)

Красный дождь (Полацак)

Натюрморт (Менск)

Независимая страна (Віцебск)

Призrock (Баранавічы)

Primus inter Pares (Наваполоцак)

RU.ST (Бабруйск)

Таксі (Наваполацак)

Фу (Віцебск)

Госьці фэстывалю - Neuro Dubel

23.00 – абвяшчэньне вынікаў конкурсу

25 кастрычніка

выступ пераможцаў

Госьць фэстывалю – Канстанцін Кінчаў і гурт «Аліса» (Расея0

Пераможцаў фэстывалю вызначыць журы, якое сёлета складаецца з 11 чалавек:

1. Юры Цыбін – прадусар фэстывалю «Рок-Каранацыя» і выдавец

2. Алёна Вісьлякова – музычны рэдактар расейскага тэлеканалу О2, рэдактар «Праграмы А» , прэс-аташэ гурта «DDT»

3. Ігар Варашкевіч, лідэр гурта «Крама»

4. Сяргей Будкін – каардынатар інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў»

5. Аляксандр Ільніцкі – галоўны спэцыяліст па эстраднаму жанру Віцебскага абласнога навукова-мэтадычнага цэнтра народнай творчасьці

6. Руся – салістка гурта «Indiga»

7. Віталь Супрановіч – дырэктар БМА-груп

8. Улад Пальшын – гітарыст гурта «Мясцовы час»

9. Кацярына Пытлева – вядучая «Першага музычнага канала», салістка гурта «Клёндайк»

10. Сяргей Левін – старшыня рады дырэктароў бровару «Сябар»

11. Уладзіслаў Андрэйчанка – намесьнік дырэктара Віцебскага філіялу «Мабільныя ТэлеСістэмы»

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пройдзе 24 кастрычніка з 8.00 да 14.00 у залі Палаца культуры. Парадак выступаў гуртоў вызначыць жараб’ёўка. Дырэктар фэсту Сяргей Анішчанка цешыцца: «Сёлета нам не павінна быць сорамна за гук, бо мы прыклалі максымум высілкаў, каб запясьпечыць якасны гук».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?