Жак Дзюпак’е — французскі вучоны, гісторык, акадэмік французскай Акадэміі Палітычных і Маральных навук. Пры гэтым ён быў прыхільнікам марксізму і сябрам французскай Камуністычнай партыі, што дазволіла яму некалькі разоў наведаць Савецкі Саюз: у 1956, 1964 і ў 1975 гадах.
У адну з такіх паездак, якая адбылася ў 1964 годзе, спадар Дзюпак’е наведаў сталіцу БССР, адкуль выправіўся ў Смаленск.
Плошча Леніна.
Дом урада.
Палівачная машына на вуліцах сталіцы.
Абеліск Перамогі.
Спартовыя спаборніцтвы.
Шапік узору 1964 года.
Свіслач.
Тэатр оперы і балета.
Дом-музей РСДРП.
Беларускія краявіды.
Сялянкі збіраюць збожжа пры дарозе.
Дарога на Смаленск.