Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце спадзяецца, што беларускія праваахоўчыя органы, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, апэратыўна і аб’ектыўна правядуць сьледзтва ў справе затрыманага супрацоўніка віленскай паліцыі Лайманаса Банкаўскаса.
«Літва зацікаўленая ў тым, каб як мага хутчэй атрымаць адказы ў сувязі з гэтым затрыманьнем (…). Прэзыдэнт спадзяецца, што кіраўніцтва Беларусі, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, забясьпечыць правядзеньне апэратыўнага і аб’ектыўнага сьледзтва», — пераказала словы прэзыдэнткі агенцтву BNS яе дарадніца Дайва Ульбінайце.
Д.Грыбаўскайце таксама выказала спадзяваньне, што гэты інцыдэнт не пашкодзіць
Паводле Д.Ульбінайце, прэзыдэнтура сочыць за сытуацыяй з затрыманьнем Л.Банкаўскаса.