Два пасажырскіх цягніка, што рухаўся па сустрэчных шляхах, сутыкнуліся са статкам кароў сёння ноччу ў Дубровенскім раёне. Пацярпелых сярод пасажыраў і персаналу цягнікоў Гродна-Масква і Масква-Варшава няма. Час затрымкі руху цягнікоў склаў 1 гадзіну.

Інцыдэнт адбыўся на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе ў раёне вёскі Хрусціна. У выніку сутыкнення загінулі 47 кароў, астатнія разбегліся.

Абставіны здарэння высвятляюцца супрацоўнікамі Аршанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце. Двое пастухоў знаходзіліся ў нецвярозым стане, яны дастаўленыя ў лячэбную ўстанову на медыцынскі агляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?