Дакладчыца Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі Сініка Хурскайнен сустрэнецца ў Мінску як з афіцыйнымі асобамі, так і з лідэрамі незалежнага грамадства.
Як паведаміла прэс-служба ПАСЕ, падчас візіту 23—25 жніўня запланаваныя сустрэчы Хурскайнен з кіраўніком савета рэспублікі Анатолем Рубінавым, намеснікам старшыні палаты прадстаўнікоў і кіраўніком камітэта па сувязях з ПАРЕ Віктарам Гумінскім. Яе прымуць генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, намеснік міністра замежных справаў Валер Варанецкі, а таксама кіраўнік працоўнай групы парламента па пытаннях смяротнай кары Мікалай Самасейка.
Спаткаецца яна і з лідэрамі апазіцыі, кіраўнікамі недзяржаўных арганізацый. На яе сустрэчу з рэдактарамі СМІ запрошаны і рэдактар НН.
0
0
0
0
0
0