Аляксандр Мілінкевіч накіраваў рэдакцыі расійскай «Новой газеты» спачуванне ў сувязі з трагічнай смерцю вядомай расійскай журналісткі, аглядальніцы гэтай газеты Ганны Паліткоўскай.

У пасланні, у прыватнасці, гаворыцца:

«Если убивают журналиста, нет разницы, произошло это в твоей стране или нет. Правда, свобода слова, право быть свободным, не имеет границ. Так же, как, к сожалению, нет границ и для тех, кто, расстреливая свободу, стремится спрятать свои злодеяния.

Демократическая Беларусь знает, как это больно терять журналистов – умниц, талантливых, мужественных людей. Для всех в Беларуси, кто дорожит правдой, пускай и горькой, кто ценит свободное слово, эти подлые выстрелы 7 октября, будут горьким свидетельством о том, что для свободы нет спокойных времен.»

Ганна Паліткоўская была забіта 7 кастрычніка ў Маскве ў пад’ездзе ўласнага дому. На месцы забойства знойдзеныя 4 гільзы і пісталет. Забойцы пакуль на волі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?