Пераварот у разуменні сучаснай навукай функцыянавання галаўнога мозга зрабілі амерыканскія вучоныя, калі адкрылі, што з гадамі яго інтэлектуальная магутнасць узрастае.
Пра гэта паведамляе лонданская газета «Дэйлі мейл» са спасылкай на найноўшую работу вядомай даследчыцы Барбары Стоўч. Пры гэтым пік мазгавой актыўнасці прыпадае на 50–70 гадоў.

Традыцыйны погляд складаўся з таго, што з узростам разумовая дзейнасць чалавека зніжаецца ў сувязі з прагрэсуючай гібеллю (да 30%) клетак галаўнога мозга — нейронаў. Аднак найноўшыя паглыбленыя даследаванні мозга абверглі гэты пункт гледжання.

Як аказалася, нейроны не паміраюць з гадамі, хоць сувязі, якія паміж імі ёсць, могуць быць страчаныя ў выпадку, калі чалавек імі не карыстаецца. З узростам у галаўным мозгу павялічваецца колькасць асаблівага рэчыва — міеліну. Яно садзейнічае больш хуткаму праходжанню сігналаў паміж нейронамі, што павышае агульную інтэлектуальную магутнасць мозга да 3000% у параўнанні з сярэднім паказчыкам. Пры гэтым пік у актыўнасці вытворчасці міеліну прыпадае на 60-гадовы ўзрост і вышэй.

Вучоныя ўстанавілі і яшчэ адзін надзвычайны факт: з узростам чалавек атрымлівае здольнасць адначасова выкарыстоўваць абодва паўшар’і галаўнога мозга, рашаючы складаныя задачы. Да 50-гадовага ўзросту паміж дзвюма часткамі мозга існуе жорсткі «падзел працы».

Пры гэтым з гадамі мозг становіцца і больш «глыбокім» — ён менш падвергнуты разгубленасці ў выніку атрымання незвычайнай ці залішне эмацыйнай інфармацыі.

Што датычыцца забыўлівасці, то, на думку вучоных, яна выклікана вялікімі ведамі і назапашаным вопытам дарослага чалавека, калі яго аператыўная памяць напоўнена шматлікімі фактамі. У выніку хутка «вывудзіць» іх з вялізных інфармацыйных аб’ёмаў — не такая простая задача ў параўнанні з юнаком, які мала што ведае і разумее, адзначаюць нейрахірургі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?