Ў Нью-Ёрку ў Музэі Рускага Сучаснага Выяўленчага Мастацтва Джэрзі-Сіці 8 кастрычніка адкрываецца пэрсанальная выстава двох мастакоў зь Беларусі – Алеся Шатэрніка і ягонай дачкі Юлі. На выставе прэзэнтуецца больш за паўсотні маляўнічых палотнаў, якія ўвасабляюць хараство і прыгажосьць Беларускага краю, а таксама цікавыя кампазыцыйна- калярыстычныя працы Юлі, выкананыя ў Нью-Джэрзі.

Алесь Шатэрнік, у Беларусі вядомы як скульптар, апошнія гады стала працуе ў галіне жывапісу. Паводле вызначэньня Аляксандра Глейзера, дырэктара музэю, жывапіс беларускага мастака можна суаднесьці да напрамку «нэаімпрэсіянізму»...

Музэй, узначалены Аляксандрам Глейзерам, вядомым у сьвеце мастацтвазнаўцам, знакаміты тым, што зьбірае і выстаўляе мастацтва так званых «нонканфармістаў»... Сярод іх знаныя імёны ўдзельнікаў «бульдозэрнай выставы» ў Маскве: Аскара Рабіна, Алега Цалкова, Міхала Шамякіна. Стала супрацоўнічае зь Нью-Ёрскім музэем і наш знакаміты суайчыньнік Барыс Забораў, зь якім, як кажа Алесь Шатэрнік, разам бралі ўдзел ў моладзевай выставе ў Маскве яшчэ ў далёкім 1967 годзе...

Выстава мае доўжыцца да 22 кастрычніка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?