23.08.2010 / 15:51

Беларусь — Румынія 79:80

21 жніўня ў матчы I круга чэмпіянату Еўропы 2010–2011 гадоў па баскетболе (дывізіён «Б») паміж зборнымі Беларусі і Румыніі румынскія спартсмены выбілі беларусаў з далейшай барацьбы.

Гульня, якая прайшла ў сталічным Палацы спорту, завяршылася з лікам 79:80 (16:19, 31:16, 8:18, 24:27).

Пасля двухкругавога турніру пераможцы груп, а таксама лепшая каманда з тых, якія занялі другія месцы ў плей-оф з двух матчаў, разыграюць дзве пуцёўкі ў дывізіён «А». Зборнай Беларусі сярод іх ужо не будзе.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру