23.08.2010 / 17:33

Рыгор Кастусёў: Здымаць Лукашэнку рукамі Масквы — небяспечна 31

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ прапануе іншым удзельнікам кампаніі падпісаць «Маніфест аб абароне нацыянальных інтарэсаў».

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапануе іншым удзельнікам кампаніі падпісаць «Маніфест аб абароне нацыянальных інтарэсаў».

Тэкст маніфесту быў разасланы заказнымі лістамі ўсім астатнім кандыдатам на прэзідэнцкае крэсла. Сярод іншага, у маніфесце адзначаецца, што «нацыянальным інтарэсам Беларусі адпавядае хутчэйшае адхіленне ад пасады Аляксандра Лукашэнкі». Разам з тым, Партыя ўсведамляе, што небяспека «сыходзіць не толькі ад рэжыму, але і ад найвышэйшых колаў Расіі».

У выпадку прыходу да ўлады кандыдат павінен гаранатаваць выхад Беларусі з Мытнага саюза і АДКБ, вывад расійскіх вайсковых базаў з краіны.

«Нашы словы аб змаганні на два франты пацвярджаюцца, — кажа Р.Кастусёў. — Здымаць Лукашэнку рукамі Масквы — небяспечна. Расія пачала пошук сілаў, на якія магла б абаперціся ў Беларусі. Пазіцыя проста супраць Лукашэнкі слабая, трэба ведаць, за што мы».

На думку Кастусёва, на выбарах будзе два блокі — «псеўдадэмакратычны», блізкі да Крамля, і нацыянал‑дэмакратычны. Бээнэфаўцы лічаць: пасля падпісання маніфеста і стане ясна, да якога блока адыдуць тыя ці іншыя палітыкі.

Рыгор Кастусёў зазначыў, што цяпер у ягоную ініцыятыўную групу ўжо ўвайшло крыху больш за тысячу чалавек, а да выбараў гэтая лічба ўзрасце да дзвюх тысяч.

Зміцер Панкавец

0
Сімарагдавая / Адказаць
23.08.2010 / 17:45
Выдатны маніфест. Падтрымліваю. Алесь*, ну сказані што-небудзь - пасля нас (пасля ГоП), хоць трынь-трава, так? :)
0
Уладзімір / Адказаць
23.08.2010 / 18:26
Угаварыў Рыгор, не будзем пад маскоўскую дудку плясаць. Але ж у якасьці альтэрнатывы што прапануеш? Яшчэ сядзець дзесяць год як мышы пад венікам? Хацелася б больш зьмястоўнай праграмы звяржэньня дыктатуры апроч "ні рубля ні возьмем"
0
mikola ramanau / Адказаць
23.08.2010 / 19:00
adkul gety kastusiou usio vedae? ja uvogule ni vedaiu hto taki kastusiou. Brussel.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру