Пераможцай конкурса «Міс Сусвет — 2010», які адбыўся 23 жніўня ў Лас-Вегасе, стала 22-гадовая мексіканка Хімена Наваррэтэ (Jimena Navarrete).

lavozlibre.com

lavozlibre.com

Карону першай віцэ-міс аддалі ўдзельніцы з Ямайкі Ендзі Філіпс (Yendi Phillipps).

Усяго ў конкурсе прынялі удзел 80 дзяўчат з розных краін. Прыгажуні выходзілі на сцэну ў нацыянальных строях, вечаровых сукенках і купальніках, а таксама адказвалі на пытанні журы.

Хімена Наваррэтэ атрымае салідны грашовы прыз і рэкламны кантракт на год з вядучымі мадэльным дамамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?