Гарадская рада невялікага саксонскага гарадка Цвельніц у Рудных гарах абараніла сваё права праводзіць пасяджэнні ў памяшканні рэстарана пры гатэлі,
адхіліўшы скаргу, пададзеную аб’яднаннем свабодных выбаршчыкаў, паведамляе Wеlt.

У скарзе гаворка ішла пра тое, ці могуць члены савета на вячэрніх пасяджэннях піць піва і есці. Па пункту ўжывання алкаголю большасць членаў рады прагаласавала за (12 супраць 9). Што датычыцца страў, 13 членаў рады ўхвалілі практыку вячэры на пасяджэннях, 7 прагаласавалі супраць.

Гарадская рада Цвельніца ўжо многія гады засядае ў памяшканні гасцінічнага рэстарана, таму што ў ратушы не хапае месца. Вячэрнія пасяджэнні часта працягваюцца далёка за поўнач. Аднак мэр Вольфганг Трыберт (Wоlfgаng Trіеbеrt) адхіліў абразлівыя меркаванні, што палітычныя дэбаты канчаюцца гулянкамі.

«Мы амаль не п’ём алкаголю, хоць кожны, зразумела, мае магчымасць заказаць сабе піва або радлер», — адзначыў мэр, дадаўшы, што многія прыходзяць на вячэрнія пасяджэнні прама з працы, галодныя і таму заказваюць сабе што-небудзь з ежы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?