Улада11

Адмены смяротнай кары ўжо замала

Рада Еўропы выстаўляе дадатковыя ўмовы аднаўлення для Беларусі статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ.

Адмена смяротнай кары з'яўляецца галоўнай, але не адзінай умовай аднаўлення для Беларусі статусу спецзапрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Аб гэтым заявіла сёння журналістам дакладчык па Беларусі ў ПАРЕ Сініка Хурскайнен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дакладчыка па Беларусі ў ПАРЕ, для аднаўлення статусу спецзапрошанага будуць таксама ўлічвацца пытанні, звязаныя са свабодай СМІ, правамі чалавека і дэмакратыяй. Пры гэтым еўрапейскі палітык падкрэсліла, што пры прыняцці рашэння аб адмене смяротнай кары ў Беларусі яна лічыць абавязковым і натуральным улічваць грамадскую думку. Як вядома, пакуль большасць (амаль 80 працэнтаў) беларусаў выступаюць за захаванне смяротнай кары.

Сініка Хурскайнен адзначыла, што мэтай яе візіту ў Беларусь з'яўляецца збор інфармацыі для падрыхтоўкі новай справаздачы аб сітуацыі ў краіне. Яна нагадала, што папярэдняя справаздача была зроблена Андрэа Рыгоні, і ў ёй змяшчаліся канкрэтныя рэкамендацыі. Новы дакладчык па Беларусі ў ПАРЕ мае намер даведацца, як ідзе выкананне гэтых рэкамендацый. У якасці пазітыўных змяненняў яна адзначыла паляпшэнні ў рабоце мас-медыя, у прыватнасці, згадала аб тым, што ў грамадстве і парламенце разгорнута шырокая дыскусія наконт смяротнай кары. У час знаходжання ў Беларусі Сініка Хурскайнен будзе звяртаць асаблівую ўвагу на наступныя тры пазіцыі: правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона - ключавыя пазіцыі для ПАРЕ.

Пасля сустрэчы з журналістамі Сініка Хурскайнен прадоўжыла размову з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый. Яе візіт у Беларусь завершыцца 25 жніўня.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць