Грамадства

Вацлаў Гавал: Я гатовы бараніць незалежнасьць Беларусі побач зь Мілінкевічам

Сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся ў Празе з былым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам.

Сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся ў Празе з былым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам.

На сустрэчы палітыкі абмяняліся думкамі адносна больш аператыўнай і ефэктыўнай працы еўрапейскіх структур з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі, змяншэння кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў. Аляксандр Мілінкевіч у размове з Вацлавам Гавэлам адзначыў важнасць цвёрдай пазіцыі Еўропы ў дачыненні да пагрозы страты незалежнасці Беларусі.

Вацлаў Гавэл адрэагаваў на словы Аляксандра Мілінкевіча вельмі эмацыйна:

– Калі пагроза незалежнасі Беларусі будзе рэальнай, я гатовы стаць побач з Аляксандрам Мілінкевічам і бараніць яе, - сказаў знакаміты чэх.

Аляксандр Мілінкевіч падзякаваў Вацлаву Гавэлу за запрашэнне ўзяць удзел у Форуме і адзначыў, што для яго Гавэл «з’яўляецца маральным аўтарытэтам і ўзорам сапраўднага палітыка».

Сёння ж лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы з прэм’ер-міністрам Чэхіі Мірэкам Тапалянэкам. Чэшскі кіраўнік запэўніў Аляксандра Мілінкевіча ў далейшай палітычнай падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі і пашырэнні супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краіны.

Як адзначыў спадар Тапалянэк, Чэхія будзе дапамагаць рэпрэсаваным студэнтам і прадстаўляць ім месцы ў чэшскіх ВНУ, з дапамогай радыё Свабода, цэнтральная сядзіба якога знаходзіцца ў Празе, аказваць інфармацыйную падтрымку дэмакратычнай Беларусі, а таксама спрыяць развіццю незалежнага тэлебачання для Беларусі, якое пачне вяшчаць з наступнага году.

У сваю чаргу лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч выказаў неабходнасць інфармацыйнай і маральнай падтрымкі палітзняволеных у Беларусі, і, у найбольшай ступені, моладзевага актывіста Паўла Красоўскага, якому пагражае смяротнае пакаранне. Беларускі палітык заклікаў таксама звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на масавую галадоўку вернікаў пратэстанцкай царквы ў Мінску.

Нагадаем, што лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч прадстаўляе Беларусь на міжнародным «Форуме-2000», які распачаўся 8 кастрычніка ў Празе. Удзел у Форуме бяруць больш за 50 вядомых у свеце палітыкаў і культурных дзеячоў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць