24.08.2010 / 14:40

Камітэт па навуцы і тэхналогіях: Акрамя Расіі, будаваць АЭС у Беларусі ніхто не хацеў 1

Бо з самага пачатку будаўніцтва беларускай АЭС было зарыентавана на расійскі праект.

У Беларусі сёння няма іншага партнёра для будаўніцтва АЭС апрача Расіі,
заявіў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Уладзімір Нядзілька 24 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, праходзіў тэндэр, для ўдзелу ў якім запрашаліся прадстаўнікі розных краін, але канкрэтных прапаноў ад іншых дзяржаў, апрача Расіі, не паступала.

Намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Рахманаў паведаміў, што «з самага пачатку будаўніцтва беларускай АЭС было зарыентавана на расійскі праект».

«Зараз рознагалоссі паміж Беларуссю і Расіяй узнікаюць праз тое, што бакі не могуць дамовіцца па фінансавых пытаннях», — сказаў Рахманаў.

Нагадаем, што нядаўна Аляксандр Лукашэнка публічна распавёў аб магчымасці перадаць справу пабудовы беларускай АЭС іншай краіне.

0
Варган / Адказаць
24.08.2010 / 20:39
Відаць, лука прапанаваў вяртаньне інвэстыцыяў яйкамі, маслам, электрычнасьцю..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру