З Беларусі атрымліваюць новую інфармацыю аб затрыманым ротным камандзіры муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лаймонасе Банкаускасе, паведаміў міністр замежных спраў Літвы Аудронюс Ажубаліс.

Кіраўнік літоўскага МЗС пацвердзіў, што валодае новай інфармацыяй аб затрыманым, але сказаў, што не раскажа пра яе. «Ёсць, але не скажу», — адрэзаў Ажубалис, адказваючы на пытанне, ці ёсць новая інфармацыя пра Банкаускаса.

Як ужо паведамлялася, Лаймонас Банкаускас, быў затрыманы 16 жніўня на ашмянскім КПП. Сцвярджаюць, што ў машыне паліцэйскага было 45,5 г амфетаміну.

Начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч паведаміў, што матэрыялы крымінальнай справы ротнага камандзіра коннай паліцыі Вільнюскага камісарыята Лаймонаса Банкаускаса 19 жніўня перададзеныя ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці. Антановіч 20 жніўня адзначыў, што тэрмін утрымання пад вартай Банкаускаса падоўжаны да 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?