Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падчас сёньняшніх урачыстасьцяў з нагоды Дня Незалежнасьці, заклікаў унесьці зьмены ва ўкраінскую Канстытуцыю.
Януковіч заявіў, што Ўкраіне трэба «грунтоўна ўдасканаліць Канстытуцыю», якая прадугледжвала б наяўнасьць «моцнага прэзыдэнта, які б меў практычныя рычагі каардынацыі кантролю над рэалізацыяй ключавых пытаньняў рэформаў і стратэгічнага курсу дзяржавы».
У 2004 годзе, падчас прэзыдэнцтва Віктара Юшчанкі, у Канстытуцыю Ўкраіны былі ўнесеныя папраўкі, якія абмяжоўвалі прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.