3 тоны неаформленых спартовых спецсродкаў затрымалі брэсцкія мытнікі. Груз знайшлі 23 жніўня пры даглядзе аўтацягніка, які накіроўваўся з Нямеччыны ў Казахстан.

Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай рэгіянальнай мытні, было знойдзена 70 найменняў тавараў, не пазначаных у дакументах, а таксама бялковае харчаванне і спартовы інвентар з перавышэннем заяўленай вагі на 3 тоны.

Кошт грузу, які перамяшчаўся цераз мытную мяжу з парушэннем заканадаўства, склаў каля 400 мільёнаў беларускіх рублёў. Яго лёс вырашыць суд Маскоўскага раёна горада Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?