24.08.2010 / 16:59

Вольга Карач — лаўрэатка міжнароднай прэміі за мужнасць 13

Віцебская праваабаронца Вольга Карач стала ляўрэаткай міжнароднай Радэбойльскай прэміі «За мужнасьць».

Прэмія названая ў гонар нямецкага мястэчка Радэбойль (прыгарад Дрэздэна), дзе ў 1645 годзе было падпісана перамір’е, і такім чынам пакладзены канец трыццацігадовай вайне (1618–1648) — аднаму зь першых міжэўрапейскіх канфліктаў.

Ад 2004, раз на два гады, Радэбойльская прэмія мужнасьці прысуджаецца грамадзкаму дзеячу з Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Эўропы за заслугі ў справе абароны грамадзкіх інтарэсаў, аховы прыроды і правоў чалавека. Паводле арганізатараў конкурсу, сёлетняя ляўрэатка вядомая ў сябе на радзіме як аўтарка праекту, накіраванага на захаваньне прававой законнасьці, а таксама на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў складаных умовах. У мінулыя гады ляўрэатамі прэміі таксама былі прадстаўнікі Беларусі: журналіст Аляксей Кароль і праваабаронца Алег Волчак. Сёлетняя цырымонія ўручэньня прэміі, памер якой складае ЕВРО () 5000, па традыцыі адбудзецца ў знакамітай старадаўняй радэбойльскай Царкве Міру пры канцы тыдню.

0
Алесь Каліта / Адказаць
24.08.2010 / 17:38
Ведаючы якую працу робіць Вольга на Віцебшчыне скажу дакладна - Заслужаная ўзнагарода! Посьпехаў і надалей!
0
Алеся Каляда / Адказаць
24.08.2010 / 17:44
Ну за жаноцкасць ёй бы прэміі дакладна ніхто не даў.
0
Віцьбіч / Адказаць
24.08.2010 / 19:17
Нешта не бачна гэтай дзейнасці...
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру