Аддзяленне пасольства Беларусі адкрыецца ў сталіцы Татарстана Казані. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 23 жніўня прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе РІА Новости.

Кіраўнік урада распарадзіўся «згадзіцца з просьбай беларускага боку, падтрыманай МЗС Расіі, іншымі зацікаўленымі федэральнымі органамі выканаўчай улады, кіраўніцтвам Рэспублікі Татарстан, аб адкрыцці ў Казані аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у РФ».

Цяпер аддзяленні пасольства Беларусі дзейнічаюць у Екацерынбургу, Калінінградзе, Краснадары, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасібірску, Санкт-Пецярбургу, Уфе, Хабараўску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?