25 жніўня ў рэшце рэшт быў раскрыты сакрэт, над якім, як выявілася, вучоныя біліся 35 гадоў — аказваецца, каб цалкам сабраць кубік Рубіка трэба зрабіць не болей, чым дваццаць хадоў.
Каліфарнійскія матэматыкі із Пало-Альто прыйшлі да такой высновы, пралічыўшы пры дапамозе кампутарнай праграмы ўсе магчымыя камбінацыі кубіка.

Вучоныя разлічылі, што агульная колькасць стацыянарных станаў кубіка Рубіка пераўзыходзіць 43×1018 (дакладнае значэнне 43 252 003 274 489 856 000). Гэтая сукупнасць была падзелена на 2,2 мільярды груп, кожная з якіх утрымлівала 20 мільярдаў пазіцый. Цяпер кубік Рубіка не ўтрымлівае ў сабе сакрэтаў.

Ці адаб’ецца гэта якім-небудзь чынам на чэмпіянатах па складанні кубіка Рубіка — невядома. Нагадаем, што мінулы чэмпіянат па «спідкубіку» праводзіўся ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?