25.08.2010 / 16:21

Яшчэ адным беларускамоўным класам менш 17

У Глыбокім не задаволілі жаданне школьнікаў вучыцца на роднай мове.

У Глыбокім не задаволілі жаданне школьнікаў вучыцца на роднай мове.

У рэдакцыю пазваніла жыхарка вёскі Валодзькава Юлія Бука. Жанчына абураная, што ў Глыбоцкай раённай гімназіі не адкрылі беларускамоўны клас.

Сп. Юлія яшчэ вясной падала адпаведную заяву ў гімназію, а дачка, якая ідзе ў пяты клас, нават здала іспыты.

Але за тыдзень да пачатку навучальнага года дырэктарка гімназіі паведаміла, што сёлета беларускамоўнага класа не будзе.

«Нам прапанавалі ісці ў рускамоўны альбо вяртацца ў сваю школу. А я не хачу, каб быў толькі такі выбар».

Жанчына кажа, што яе ніхто не запрашаў на бацькоўскі сход, дзе вырашаліся ўсе пытанні.

Дырэктарка Глыбоцкай гімназіі Людміла Хваранец паведаміла, што заяў у беларускамоўны клас сёлета было пададзена шэсць. Гэтага дастаткова. Але на гэты год было запланавана набраць два класы, у якіх вучні па жаданні бацькоў будуць вучыцца па-руску. А адкрыць дадаткова клас можна толькі рашэннем райвыканкама.

Дырэктарка сказала, што 16 жніўня прайшоў сход бацькоў, якія хацелі вучыць дзяцей на роднай мове. Яны ўсе пагадзіліся аддаць дзяцей у рускамоўны клас гімназіі. Чаму аб сходзе не паведамілі Юліі Бука? Людміла Хваранец кажа, што не змаглі да жанчыны датэлефанавацца своечасова.

Сп. Людміла адзначыла, што

для гімназіі рускамоўныя класы — гэту хутчэй выключэнне, чым звычайная справа.

Толькі адзін восьмы клас вучыцца па-руску. І вось цяпер яшчэ два пятыя дадуцца. «Вучні шостага класа хацелі перайсці на рускую мову. Мы правялі тлумачальную работу з бацькамі. Пытанне вырашылася на карысць роднай мовы».

Юлія Бука з сям’ёй жыве ў вёсцы, дзе сваёй школы няма. І дачку даводзіцца адпраўляць вучыцца за тры кіламетры ад дома. Дзяўчынка ўжо настроілася перабрацца ў раённым цэнтры. Нават у музшколу паступіла. Што сям’я Букаў будзе рабіць далей?

«Альбо я вяртаю дзяўчынку ў вясковую беларускамоўную школу, але пераступаю праз жаданні дачкі, альбо аддаю ў рускамоўны клас, ды пераступаю праз свае перакананні». А пакуль жанчына збіраецца звяртацца ў Міністэрства адукацыі.

Сяргей Макарэвіч

0
Валеры Мазынскі / Адказаць
25.08.2010 / 16:39
Няўжо з маёй вёскі. Толькі яна завецца " Валодзькі". Буду шукаць спадарыню Юлю. Мо чым дапамагу.
0
Журфак / Адказаць
25.08.2010 / 16:44
Увогуле ў гэтым Пастаўскім раёне ідзе аглаблёвая русыфікацыя. Паглядзіце, якія назвы маюць там вуліцы. Чаго ўжо адна каштуе: вулка Паўліка Марозава (?).
0
Мазэпа / Адказаць
25.08.2010 / 16:55
А чаму б не пад'ехаць у тыя Паставы Трусаву, Някляеву...Мілінкевічу? Паспрабуйце хлопцы!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру