У Беларусі асобы без пастаяннага месца жыхарства з 17 верасня будуць рэгістравацца ў пунктах сацыяльнай адаптацыі і рэсацыялізацыі, або ў іншых месцах, якія вызначаць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
Аб гэтым паведамілі ў дэпартаменце па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі.

Такі парадак рэгістрацыі па месцы знаходжання прадугледжаны пастановай Саўміна нумар 1225 ад 23 жніўня, якая прынята ў адпаведнасці з даручэннямі, што змяшчаюцца ў пункце 2 указа Прэзідэнта нумар 296 ад 8 чэрвеня. Як растлумачылі ў МУС, да гэтага рашэнне было рэалізавана на мясцовым узроўні ў Мінску, дзе асоб без пастаяннага месца жыхарства пачалі рэгістраваць па адрасу дома начнога знаходжання на вуліцы Ваўшпасава. Супрацоўнікі міліцыі таксама аказвалі садзейнічанне ў атрыманні пашпарта гэтай катэгорыі грамадзян. Акрамя таго, у цэнтры іх інфармавалі аб магчымых варыянтах працаўладкавання.

У рэгіёнах такія рашэнні не прымаліся, але ў асобных месцах раней ужо былі створаны такія цэнтры. Цяпер рэгістрацыя асоб без пастаяннага месца жыхарства набудзе сістэмны характар. Пры гэтым рэгістравацца змогуць не толькі грамадзяне Беларусі, але таксама асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, але па нейкіх прычынах страцілі рэгістрацыю па месцы жыхарства, і няма падстаў для іх высылкі або дэпартацыі.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?