У «НН» №35 я прачытала «Тры гісторыі пра Сакавік» Марыі К. і пазнала ў другой гісторыі (пра маладафронтаўца) сваю гісторыю, сваё самае моцнае ўражаньне.

Узгадала, як пабеглі фатографы да хлапца, калі той прапанаваў гарбату першаму даішніку, які адразу адмовіўся. Калі гледачы адышлі, маладафронтавец накіраваўся да другога даішніка, які стаяў за некалькі мэтраў ад першага. Мне было вельмі балюча глядзець на гэта... Было заўважна, як халодна і аднаму, і другому, як зіхацелі вочы хлопчыка ад дабрыні і шчырасьці... Даішнік доўга глядзеў на гарбату (на фота), на маладафронтаўца, на мой фотаапарат і... адмовіўся!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?