Беларусь праяўляе зацікаўленасць у магчымым удзеле ў здабычы нафты на тэрыторыі Гамбіі
, заявіў кіраўнік міністэрства замежных спраў Сяргей Мартынаў.

«У Беларусі уласных баз карысных выкапняў мала і нас цікавіць усё, што неабходна для прамысловасці. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць у Гамбіі апошнія пошукі ў галіне здабычы нафты», — заявіў Мартынаў. Акрамя ўдзелу ў асваенні карысных выкапняў Беларусь таксама прапануе Гамбіі стварэнне зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі.

Варта адзначыць, што Гамбія ў роўнай з афіцыйным Менскам ступені зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю.

«У нашага прэзідэнта вельмі добрае стаўленне да Лукашэнкі. Ён (прэзідэнт Гамбіі) стаў прэзідэнтам у 1994 годзе, як і Лукашэнка «, — нагадаў гамбійскі міністр.

Ён таксама рэкамендаваў Мартынаву паменш чытаць тое, што піша пра Гамбію замежная прэса.

«Вельмі часта тое, што пішуць у газетах і тое, што ёсць у рэальнасці, не адпавядае адно аднаму. Наш прэзідэнт лічыць, што калі насельніцтва шчаслівае — гэта добра, калі не-то трэба рабіць крокі для далейшага развіцця», — сказаў Тангара.

Ён таксама адзначыў, што Гамбія «не збіраецца проста ісці і прасіць крэдыт», а хоча развіваць адносіны з Беларуссю на ўзаемавыгадных умовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?