Год таму, нам, хлапцам па 14–15 гадоў, пашанцавала сустрэць Зьмітра Дашкевіча. Цяпер, калі ён за кратамі, я задумваюся, што Зьміцер зрабіў для нас?

Кім былі б мы, каб не сустрэлі тады Дашкевіча? Пэўна, пілі б піва, былі б усім задаволеныя... Дзякуючы яму, мы зьмяніліся. Мы сталі Беларусамі! Так, шмат выпрабаваньняў пройдзена, шмат людзей ня вытрымала. Але цяпер я магу з пэўнасьцю сказаць: на тры дзясяткі Беларусаў стала болей. Менавіта Зьміцер падтрымліваў нас у цяжэйшыя моманты. Кім былі мы дагэтуль? Пасіўная маса, з усім, што з гэтага вынікае. Як мы зьмяніліся? Хлопцы кідалі паліць, пачыналі размаўляць на роднай мове, вывучаць гісторыю сваёй краіны. Зьміцер быў для нас узорам.

Арышт Дашкевіча дае адваротны эфэкт. Ён натхняе нас на далейшае змаганьне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?