Беларускае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Гроднаэнерга» і польскае АТ «Кульчык Холдынг» падпісалі пакет пагадненняў аб інвестыцыйным супрацоўніцтве.

Паводле звестак прэс-службы пасольства Беларусі ў Польшчы, дакументы былі падпісаныя 26 жніўня ў Варшаве гендырэктарам «Гроднаэнерга» Уладзімірам Шатэрнікам і прэзідэнтам кіраўніцтва кампаніі «Кульчык Холдынг» Дар’юшам Мёдускім.

Пагадненні прадугледжваюць будаўніцтва ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці вугальнай электрастанцыі магутнасцю 920 МВт, а таксама трансгранічнай лініі электраперадачы напружаннем 400 кВ з устаўкай пастаяннага току, якая злучыць беларускую электрападстанцыю «Рось» з польскай энергасістэмай.

Падпісанне пакета дакументаў паміж «Гроднаэнерга» і «Кульчык Холдынг» у пасольстве расцэньваюць як «важны этап на шляху далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы».

Наступным крокам супрацоўніцтва беларускай і польскай кампаній стане стварэнне ў Беларусі сумесных прадпрыемстваў па непасрэднай рэалізацыі названых праектаў, паведамляе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?