Улада

Сафійскі сабор можа трапіць у сьпіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА

Сафійскі сабор у Полацку – адзін зь першачарговых кандыдатаў на ўключэньне ў Сьпіс сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА. На ўключэньне ў сьпіс прэтэндуюць таксама Спаса-Прэабражэнская царква ў Полацку і культавыя збудаваньні абарончага тыпу ў Камаях на Пастаўшчыне.

Сафійскі сабор у Полацку – адзін з першачарговых кандыдатаў на ўключэнне у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод іншых размешчаных на Віцебшчыне аб’ектаў, якія могуць трапіць у гэты спіс, такія помнікі айчыннай архітэктуры як Спаса-Прэабражэнская царква ў Полацку і культавыя збудаванні абарончага тыпу ў Камаях Пастаўскага раёна. На думку спецыялістаў, перспектыўнымі кандыдатамі на ўключэнне ў гэты прэстыжны спіс з’яўляюцца таксама Брэсцкая крэпасць, палаца-паркавы ансамбль у Гомелі, Каложская царква ў Гродне, драўляныя храмы Палесся, частка праспекта Незалежнасці ў Мінску і шэраг іншых аб’ектаў. У канцы 2006 – пачатку 2007 Беларусь і Польшча плануюць накіраваць у Камітэт па ахове сусветнай культурнай спадчыны ў Дурбане (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) матэрыялы аб уключэнні ў Спіс ЮНЕСКА Аўгустоўскага канала.

Пакуль што ў гэты спіс ад Беларусі ўключаны толькі 4 аб’екты – Белавежская пушча, Мірскі замак, комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы і Дуга Струве.

Каментары

Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме28

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме28

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць