У Беларусі зніжаецца колькасць шлюбаў, а колькасць разводаў расце.

У Беларусі ў студзені-ліпені бягучага года зарэгістравана больш за 39,6 тыс. шлюбаў — колькасць новых сямейных саюзаў зменшылася ў параўнанні са студзенем-ліпенем2009-га на 0,8 працэнта. За сем месяцаў 2010 года на 1000 жыхароў рэспублікі прыпадала 7,2 шлюбу (за аналагічны перыяд мінулага года гэты паказчык быў таксама 7,2).

Адзначаецца рост колькасці разводаў на 0,6 працэнта. У студзені-ліпені гэтага года скасавана амаль 19,8 тыс. шлюбаў. А паказчык разводаў застаўся на ўзроўні адпаведнага перыяду 2009 года — на 1000 жыхароў рэспублікі прыпадае 3,6 разводу.

Пагоршыліся суадносіны зарэгістраваных і скасаваных шлюбаў: за студзень-ліпень бягучага года на 1000 шлюбаў прыпадала 499 разводаў, за аналагічны перыяд мінулага года — 492.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?