Камітэт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па барацьбе з расізмам сёньня заклікаў Францыю «пазьбягаць» калектыўных дэпартацыяў цыганоў і выказаў занепакоенасьць «палітычнымі прамовамі, што нясуць дыскрымінацыйны характар». Гэтая заява была прынята пасьля таго, як у чацьвер сотні цыганоў былі дэпартаваныя з Францыі, нягледзячы на міжнародныя заклікі да Парыжу спыніць гэтую практыку. Агулам 8300 румынскіх і баўгарскіх цыганоў былі дэпартаваныя з Францыі ў гэтым годзе, у 2009 гэтая лічба склала 7875 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?