28.08.2010 / 22:47

Лідэр БНФ: Дамовіцца аб адзіным кандыдаце можна толькі пасля збору подпісаў 2

Дамовіцца аб адзіным кандыдаце ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах можна толькі пасля збору подпісаў, зараз кансультацыі пра гэта выніку не дадуць. Пра гэта заявіў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 28 жніўня на пасяджэнні сойма партыі.

Паводле яго слоў, сёння аб прэзідэнцкіх амбіцыях заяўляе вялікая колькасць прэтэндэнтаў, якія пакуль не гатовы дамовіцца аб сумесным удзеле ў выбарах.

«Збор подпісаў пакажа, які кандыдат гатовы паспяхова ўдзельнічаць у выбарах. Пасля збору подпісаў можна праводзіць кансультацыі аб адзіным сцэнарыі ўдзелу ў выбарах», — сказаў Янукевіч.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які вылучаны партыйным кандыдатам на пост прэзідэнта, паведаміў, што ўдзельнічае ў перамовах аб каардынацыі дзеянняў у прэзідэнцкай кампаніі. «Не ўдаецца дамаўляцца з лідэрам кампаніі „Еўрапейская Беларусь“ Андрэем Саннікавым, добра ідуць перамовы з сустаршынёй аргкамітэта партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя“ Віталем Рымашэўскім, палітыкам Алесем Міхалевічам, вельмі добра — з лідэрам руху „За Свабоду“ Аляксандрам Мілінкевічам. Магчыма, удасца дамовіцца з лідэрам кампаніі „Гавары праўду!“ Уладзімірам Някляевым», — сказаў Кастусёў.

0
Danik / Адказаць
28.08.2010 / 22:54
Пасажырскі цягнік робіць доўгі прыпынак на прамежкавай станцыі. З вакна вагона высунуў галаву яўрэй і аглядвае вакзал. Міма йдзе мясцовы мужык. Мужык б'е яўрэя ў твар. Яўрэй абцёр твар ды пытаецца: - Ці Вы гэта сур'ёзна? - Ну канешне сур'ёзна, кажа мужык. - Глядзіце ж, бо я жартаў не люблю!
0
sabotaz / Адказаць
29.08.2010 / 18:13
Да помилуйте уважаемы кандидаты!Амбиции -это все понятно НО не ужели ВЫ думаете что Вы и каждый в отдельности даже на микрону предполагаете что станете президентом-МАРАЗМ да и только...Все кандидаты сами себе придумали что лидеры нации и воюют между собой корыто делят а точнее "шкуру не убитого медведя".Читать это больше не возможно...Свалился с неба Некляев и все говорит правду хотя,правда ЛИ ОНА ЭТА ПРАВДА.КАСТУСЕУ -РЫМАШЭУСКИ-МИХАЛЕВИЧ-САННИКОВ-Сколько их там еще брыдка просто брыдка .И Они (кандидаты)расталкивают друг друга ДА КТО ОНИ ВООБЩЕ ТАКИЕ !!!!?????? ВОТ ВОПРОС!!!!???????? Еще с Милинкевичем или Козулином можно поговорить НО остальные причем ТУТ ???????????????????поделитесь мыслью,спасибо
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру