28.08.2010 / 23:26

Расію выставілі на аўкцыён eBay за $0,99 3

Калі цана лоту дарасла да сотні даляраў, ён быў зняты.

Калі цана лоту дарасла да сотні даляраў, ён быў зняты.

Скрыншот pgrigas.livejournal.com

26 жніўня на інтэрнэт-аўкцыёне eBay быў размешчаны лот пад назвай «Motherland (Russia)». Як паведамляе сайт Softodrom.ru, стаўкі мусілі прымацца да 2 верасня. У апісанні лоту паведамлялася наступнае:

Назва лоту: Расія.

Колер: Чырвоны. Пакуль яшчэ.

Памер: 17075400 кв. км.

Вага: Нашмат меншая, чым яна думае.

Асаблівасці: Вельмі паспяховая ў вынішчэнні ўласнага народу (да некалькіх дзесяткаў мільёнаў за паўвека).

Лот «Motherland (Russia)» пратрываў на eBay недоўга. У ноч на 28 жніўня ён быў зняты з аўкцыёну. Блогер pgrigas у сваім дзённіку змясціў скрыншот старонкі аўкцыёну, зроблены да таго, як лот выдалілі. На той момант цана лоту вырасла са стартавых 0,99 даляраў да 103,17.

Гэта не першы выпадак, калі на eBay выстаўляецца краіна. Так, у 2008 годзе брытанскі карыстальнік lovejoyantiquesemporium прапанаваў наведнікам аўкцыёну Ісландыю за 99 пенсаў. Жартаўнік падкрэсліў, што ў кошт не ўваходзіць Грэнландыя і спявачка Б’ёрк. Той лот таксама неўзабаве знялі. Цана на той момант складала больш за 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

СП

0
mfront / Адказаць
29.08.2010 / 10:54
Нармальная тэма. Заўсёды думаў, што Ісландыя каштуе даражэй за Расію.
0
Міхаліна / Адказаць
29.08.2010 / 11:32
Зашмат таксічных актываў - ФСБ плюс расейская імперская ментальнасць адбіваюць ахвоту набыць гэтую краіну ва ўсіх, апроч кітайцаў. Поспехаў ім у іхнім аптымізме :)
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
30.08.2010 / 10:14
Нешта забагата яны захацелі за такі лот.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру