Дом ля возера (Lake House).

ЗША, 2006, каляровы, 105 хв.

Жанр: Мэлядрама з элемэнтамі фантастыкі.

Адзнака: 4 (з 10).

Доктар Кейт, якая жыве ў доме ля возера, сустрэла, нарэшце, мужчыну сваёй мары. Ён таксама жыве... у доме ля возера, але за два гады да самой Кейт. Сродкам сувязі паміж закаханымі становіцца старая паштовая скрыня, якая спраўна перапраўляе лісты з 2006 у 2004 год. Але сустрэцца героям праблематычна...

Пашаноўная гісторыя вандраваньняў у часе становіцца на службу сьлёзавыціскальнае мыльнае опэры. Мужчыне й жанчыне перашкаджаюць ня злосныя інтрыганы, а сам час. Застаецца чакаць і спадзявацца.

Кіану Рыўз (архітэктар Алекс) – рамантычна задумлівы, няголены, стрымана-мэлянхалічны. Сандра Балак (доктар Кейт) – самотная, эмацыйная й працагалічная. Апошнюю кропку ў ейных бядотах ставіць няўдалы жаніх гераіні, які просіць зрабіць цішэй тэлевізар з «мылядрамаю», чым ушчэнт разьбівае жаночае сэрца.

Карціна – ідэальнае відовішча для дзяўчынак, хаця віртуальна-рамантычная гісторыя й падаецца вялай і ватнай.

Фільм ёсьць паўторам карэйскае стужкі «Siworae».

Шкада, што нам не паказалі арыгіналу.

Сэансы ў Менску з 10 па 15 кастрычніка:

«Аўрора»

– аўторак, серада а 18.30, 20.30, 21.40;

– чацьвер-нядзеля а 21.40.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?