Упэўнена, што бліжэй да выбараў Мінздароўя заявіць не пра зніжэнне смяротнасці ў гэтай дабраславёнай краіне, а пра спыненне яе. І служкі культу будуць сцвярджаць, не міргнуўшы вокам, што адпяванняў не было. А былі толькі хрэсьбіны і вянчанні. А-брыд-ла! І пра чыстыя вуліцы, і пра самых прыгожых жанчын, і пра глузды беларусаў, што больш важаць, чым у іншых былых абарыгенаў СССР.

І лядовыя палацы на кожным рагу… пустыя. Была я сёння там. Тры чалавекі абслугі. І ўсё! Пачнецца новы навучальны год — нагоняць прыгонных настаўнікаў з кучай беларускіх геніяў з школ, дзе ў 11 класе «геній» сцвярджае, што «азон знаходзіцца ў цвёрдым стане глыбока ў зямлі». І чытае «па-англійску»: «Шакеспеаре із эверу в хере кноун» (Shakespeare is everywhere known». Што ж, так нам і трэба!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?