Затрыманы ў Беларусі ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманас Банкаўскас сказаў, што яго адпусцілі па загадзе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — прынамсі так яму сказалі беларускія службоўцы.
«Запрасілі ў кабінет, афіцыйна прачыталі версію пра тое, што гэта «добраахвотны жэст нашага прэзідэнта, з гэтай хвіліны я вольны», — расказаў Банкаўскас журналістам тэлебачання Lietuvos rytas.

Ён сцвярджае, што наркотыкі, за якія яго затрымалі, яму падкінулі. Банкаўскас мае намер супрацоўнічаць са службоўцамі, якія будуць праводзіць унутранае расследаванне.

«Рэальна так і павінныя зрабіць (пачаць расследаванне), Бо гэта не шараговае здарэнне, я думаю, улады павінныя рэагаваць, я сапраўды нічога не хаваю, чым змагу, тым дапамагу», — сказаў Банкаўскас.

Ён сцвярджае, што ездзіў у Беларусь, 16 гадоў і ўпершыню трапіў у поле зроку беларускіх службоўцаў толькі ў пачатку жніўня 2010. Тады яго нібыта адпусцілі, а праз пару тыдняў некалькі гадзінаў абшуквалі ягоную машыну і паказалі «знаходку» — наркотыкі.

Банкаўскас быў затрыманы ў Беларусі 16 жніўня. Беларуская праваахоўнікі паведамілі, што ў яго машыне знайшлі 45,5 г метамфетаміну. Яго выпусцілі 25 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?