Дзяўчына з вады (Lady in the Water).
ЗША, 2006, каляровы, 110 хв.
Жанр: Сямейны казачны трымценьнік.
Адзнака: 3,5 (з 10).
Цельпукаваты камунальнік знаходзіць у басэйне агульнага карыстаньня німфу. Водная дзяўчына зьявілася ў наш сьвет, каб абудзіць да творчасьці аднаго пісьменьніка, але ня ведае, каго менавіта. Камунальнік распачынае вышукі, а казачную істоту перасьледуе містычны сабачка…
Ад аўтара «Шостага пачуцьця» Ш’ямалана ўсе чакаюць трымценьня і жахаў, але на экране – разгубленая казка. Прычым абцяжараная містычнай перадвызначанасьцю і мэсіянскімі намінкамі (ролю пісьменьніка-мэсіі Ш’ямалан сыграў сам).
Абяцаныя Тартуцікі, хоць і зьявіліся, аўдыторыю ўразіць не патрапілі.
Сэансы ў Менску зь 10 па 15 кастрычніка:
«Дом кіно» а 19.00;
«Перамога»
– аўторак, серада 14.30, 16.40;
– чацьвер, пятніца 16.50;
– субота, нядзеля 14.50 (ільготны).