Двое 16-гадовых і адзін 15-гадовы падлетак затрыманыя міліцыяй Берасьця па справе вандалізму на каталіцкіх могілках.

Паводле УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, падлеткі прыйшлі на могілкі з мэтай выпіць піва.

Адно з надмагільляў, калі да яго прыхіліўся адзін з кампаніі, упала. Гэта было своеасаблівым сыгналам для таго, каб кампанія пачала выпрабоўваць свае сілы і на астатніх.

Па факце вандалізму заведзеная крымінальная справа па часьці першай артыкула 347 крымінальнага Кодэксу РБ, які прадугледжвае адказнасьць за зьдзек над магілай.

Падазраваныя раней не траплялі ў поле зроку міліцыі, і ў прыналежнасьці да якіх-небудзь акультных сэктаў не былі выяўленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?