Інцыдэнт з расійскай амбасадаю можа быць выкарыстаны для пагаршэння беларуска-расійскіх стасункаў, мяркуе кіраўніцтва Руху за Cвабоду.

Адзін з заснавальнікаў Руху Алесь Лагвінец лічыць, што хуліганскае дзеянне каля пасольства падлівае алею ў агонь няпростых беларуска-расійскіх адносінаў.

Намеснік кіраўніка арганізацыі Юрась Губарэвіч мяркуе, што сітуацыя можа быць аднолькава выкарыстана як беларускімі уладамі, так і расійскім бокам. «Пошук вінаватых — любімы занятак рэжыму Лукашэнкі. Могуць распачацца выклікі на допыты і гутаркі», — мяркуе Губарэвіч.

Нагадаем, ноччу 31 жніўня на тэрыторыю расійскай амбасады кінулі бутэлькі з запальнай сумессю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?