Аператар сотавай сувязі «МТС» не плануе блакаваць доступ да непажаданых інтэрнет-рэсурсаў паводле запытаў карыстальнікаў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Уладзімір Карповіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 31 жніўня.

Нагадаем, згодна з указам прэзідэнта № 60 аб рэгуляванні нацыянальнага сегмента інтэрнета з 1 верасня аператары павінны забяспечыць паслугу блакавання доступу да непажаданых інтэрнет-рэсурсаў паводле запыту карыстальнікаў.

«1 верасня для нашых абанентаў нічога не мяняецца», — падкрэсліў Карповіч. Ён адзначыў, што гэтае рашэнне кампаніі ўзгоднена з Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце.

Паводле слоў гендырэктара кампаніі, на гэты момант у «МТС» няма адпаведнай тэхнічнай базы, якая абмяжоўвала б доступ абанентаў да пэўных інтэрнет-рэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?