Фундацыя «Беларуская ініцыятыва» ладзіць у Варшаве сустрэчу са старшынёю Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкай Сурвіллай ды дзеячом беларускай дыяспары ў ЗША колішнім рэдактарам Радыё Свабода Вячкам Станкевічам. Мадэратарам сустрэчы будзе былы амбасадар Польшчы ў Менску Марыюш Машкевіч.

Інфармацыйная падтрымка – Беларуская служба Радыё Палёнія.

Сустрэча распачнецца а 18.00 у залі нумар 130 Вышэйшай школы гандлю й права ім.Рышарда Лазарскага (ul. Świeradowska 43, st. metra Wilanowska).

Івонка Сурвілла нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўпцах. З 1944 году – на эміграцыі. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзьвюх дачок.

Скончыла вышэйшую Мастацкую Школу ў Парыжы‚ пазьней – лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага Ўнівэрсытэту (1959).

Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай.

З 1997 г. Івонка Сурвілла – старшыня Рады БНР у выгнаньні.

Больш падрабязна пра дзейнасьць БНР на афіцыйнай бачыне www.radabnr.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0