Падчас апазыцыйных акцыяў у абарону канстытуцыйнага права на свабоду сходаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу 31 жніўня былі затрыманыя звыш 160 чалавек.

Прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы чарговым разам выйшлі на плошчы ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі, што гарантуе свабоду сходаў. Улады Масквы ўжо 11-ы раз за 2 гады не далі дазволу на правядзеньне акцыі на Трыюмфальным пляцы, заявіўшы гэтым разам, што там пачалося будаўніцтва падземнай паркоўкі.

На затрыманых удзельнікаў акцыяў у Маскве і Санкт-Пецярбурзе склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях — найбліжэйшымі днямі абвінавачаныя павінны будуць зьявіцца ў суды.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?