Афіцыйная біяграфія прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зменена ў частцы даты яго нараджэння. У тэксце раздзела «Біяграфія» на сайце кіраўніка дзяржавы цяпер указана, што ён нарадзіўся на дзень пазней, чым лічылася да гэтага часу, — 31 жніўня 1954 года. Іншыя афіцыйныя крыніцы яшчэ не паспелі змяніць дату нараджэння Лукашэнкі.

Як растлумачыла крыніца ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, сутнасць у тым, што маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў раддом 30 жніўня вечарам, але нарадзіла ў ноч з 30-га на 31-е.

«У 50-я гады ў раддамах у сельскай мясцовасці, зразумела, ніхто з секундамерам не стаяў, і дакладны час нараджэння дзіцяці не адзначаўся.
І нованароджанага запісалі на 30 жніўня, па даце паступлення парадзіхі ў раддом», — сказаў суразмоўца.

«Ад таго, што прэзідэнт з прахалодай ставіцца да гэтага свята, ён не надаваў яму значэння да моманту нараджэння малодшага сына Мікалая, які з’явіўся на свет 31 жніўня, — адзначыла крыніца. — А пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з’яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба 31 жніўня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?