Доказ (Proof).

ЗША, 2004, каляровы, 100 хв.

Жанр: драма паводле п’есы Дэвіда Обэрна.

Адзнака: 5 (з 10).

Па сьмерці бацькі, геніяльнага матэматыка-вар’ята (Энтані Хопкінз), Кэтрын (Гвінэт Пэлтраў) баіцца таксама звар’яцець. Гераіня сумняецца ў сваім розуме, і яе каханьне да маладога чалавека праходзіць выпрабаваньне.

Як і карціна «Гульні розуму», «Доказ» распавядае пра матэматыку й трызьненьне — і складаную прастату чалавечага жыцьця. Але фільм Джона Мэдэна («Закаханы Шэксьпір») статычны й тэатральны.

Замест параноі «Гульняў» — засяроджанасьць і гістэрыка, замест шызоідных ворагаў — клапатлівы прывід бацькі. І кіно набывае рысы мэлядрамы. Толькі мэлядрама гэтая рацыянальна-халодная, як апошнія пробліскі розуму, дзе доказ каханьня шукаецца ў формулах.

Любоў немагчыма даказаць алгебрай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?